Ічынская Сопка
Выгляд
Ічынская Сопка | |
---|---|
55°41′ пн. ш. 157°44′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Камчацкі край |
Размяшчэнне | Камчатка |
Горная сістэма | Сярэдзінны хрыбет |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Перыяд утварэння | Плейстацэн→Галацэн |
Апошняе вывяржэнне | 1740 |
Вышыня вяршыні | 3621 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
І́чынская Сопка — стратавулкан у Камчацкім краі Расіі, у цэнтральнай частцы паўвострава Камчатка.
Абсалютная вышыня — 3621 м. Вяршыня вулкана з’яўляецца самай высокай кропкай Сярэдзіннага хрыбта[2][3]. Вулкан размешчаны на яго заходнім схіле, з’яўляецца адзіным актыўным вулканам хрыбта і ў цяперашні час выяўляе слабую фумарольную актыўнасць. Паблізу ад вулкана працякаюць рэкі Хуткая Хайрузова, Іча, Хуткая Козыраўская.
Зноскі
- ↑ Global Volcanism Program [1]
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ Срединный хребет // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ічынская Сопка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вулкан Ичинская Сопка // vulkania.ru (руск.)
- Вулкан Ичинская Сопка (вулкан Ичинский, Ича, Хоашен, Белая сопка, Сопочная, Ichinsky Volcano, Icha, Ichinskaya Sopka, Khoashen, Belaya Sopka, Sopochnaya) // «Камчатский край, Петропавловск-Камчатский — краеведческий сайт о Камчатке» (руск.)
- Ichinsky at Global Volcanism Program Архівавана 17 лютага 2013. (англ.).
- Photo Ichinsky Архівавана 9 чэрвеня 2015. (англ.)
- Ліст карты N-57-II. (руск.)